Что будет на месте Горячего хлеба?

19.06.2007

Гарадзенскія студэнты і выкладчыкі просяць вызваліць Рыту Царан

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, интервью, жызнь

Больш за сто студэнтаў Гарадзенскага ліцэю і Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту падпісаліся пад лістом з просьбай вызваліць Маргарыту Царан. 20-гадовую дзяўчыну асудзілі на чатыры гады зьняволеньня за пакупку марыхуаны вагай 0,28 грама. Падпісанты звароту лічаць, што прысуд былой студэнтцы ўнівэрсытэту несправядлівы, а крымінальная справа супраць яе — вынік памылкі альбо правакацыі.

Адкрыты ліст у абарону Маргарыты Царан гарадзенскія выкладчыкі і студэнта даслалі кіраўніку краіны, а таксама генэральнаму пракурору і старшыню Вярхоўнага суду.

На судзе былую студэнтку другога курсу Гарадзенскага ўнівэрсытэту Маргарыту Царан абараняла разам з адвакатам яе маці Валянціна. Паводле яе, мэтай міліцыі было выкрыць унівэрсытэцкага выкладчыка, які прадаваў наркотыкі, і Маргарыту проста выкарысталі:

«У нас вельмі вялікае пытаньне наконт гэтага выкладчыка. Зьдзіўляе нахабства — чалавек прапагандуе, чалавек расказвае студэнтам?першакурсьнікам пра пазытыўнае ўзьдзеяньне наркотыкаў, прадае, дае потым праўдзівыя паказаньні сьледчаму — і зьнікае».

Выкладчык права Андрэй Здасюк зьнік, а пад суд трапіла студэнтка, якую пасадзілі на чатыры гады.

Подпісы пад заклікам вызваліць Маргарыту Царан і даць ёй магчымасьць вярнуцца на вучобу паставілі сярод іншых студэнты Руслан Коўтун і Ўлада Дырда, якія вучыліся зь дзяўчынай. Ці не баяліся студэнты ставіць подпісы?

Гаворыць Руслан Коўтун:

- Не, наадварот. Падпісваліся нават людзі, якія менш яе ведалі, бо ім было вядома, што яна добры чалавек і трапіла туды не зусім па сваёй віне.

Пытаюся ў студэнткі Ўлады Дырды:

- Скажыце, Улада, гэты выкладчык, што ёй прадаў наркотык, ён таксама вас вучыў?
- Так, так.
- Ці праўда, што ён расказваў пра наркотыкі? Гэта было па тэме лекцыі ці не?
- Прадмет быў «Асновы права», але выкладчык расказваў нават некаторыя такія падрабязнасьці, якіх, у прынцыпе, расказваць нельга. Колькі каштуе, напрыклад. Канечне, не настолькі ўжо, каб пра тое, дзе іх можна купіць, але ўсё роўна гаварыў, што нават можна зьвярнуцца да яго і ён раскажа яшчэ больш падрабязна.

// Радыё Свабода



Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login