MediaBarCamp Website

31.05.2007

(Абноўлена) На памежных пунктах - “прынцып аднаго прыпынку”

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, PL, LT, UA

З 1 чэрвеня на 17-і з 36-і аўтадарожных памежных пунктаў пропуску будзе дзейнічаць “прынцып аднаго прыпынку”. Гэта азначае, што мытнае і памежнае афармленне ўсіх дакументаў пры перасячэнні мяжы будзе праходзіць у адным месцы, а не ў двух, як было раней.

Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі. Плануецца, што да канца года такая сістэма будзе дзейнічаць на ўсіх пунктах пропуску. Па словах Рачкоўскага, цяпер кожны памежнік павінен асабіста выходзіць да людзей, аддаваць чэсць, забіраць і аддаваць неабходныя дакументы.

“У гэтым плане нам неабходна выйсці на добры еўрапейскі ўзровень”, - адзначыў Ігар Рачкоўскі.

// belradio.fm

Як паведамілі ў Берасьцейскай памежнай групе, пакуль правіла “адзінага прыпынку” ўведзена на малых памежных аўтапераходах (пераважна на беларуска-ўкраінскай мяжы). Самага ажыўленага ўчастку – мяжы з Польшчай, яно пакуль не датычыць. // Радые Свабода



Отжечь в комментах



Login