MediaBarCamp Website

31.05.2007

Аўтаспынам на выратаваньне Горадні

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

У Менску запрашаюць актыўных і неабыякавых людзей прыняць удзел у кампаніі абароны архітэктурных помнікаў Горадні.

Як піша прэсавая служба Партыі БНФ, кампанія салідарнасьці з гарадзенцамі “Аўтаспынам на выратаваньне Горадні” распачнецца зь 1 чэрвеня. Асноўны акцэнт надаецца грамадзянскай ініцыятыве, безь яскрава выражанай палітычнай падаплёкі: творчыя пленэры, акцыі, інфармацыйная праца з насельніцтвам і флэш-мобы.

Масавыя выезды аўтаспынам у Горадню адбудуцца 1 і 16 чэрвеня ў 11:00. Збор у Менску - былая вуліца Варвашэні, 8. За падрабязнай інфармацыяй зьвяртацца па тэлефоне +375 (29) 5738817, Андрусь.



Отжечь в комментах



Login