Газета Слонімская - навіны рэгіёну

25.05.2007

Гарадзенскім абаронцам

Автор: daroha
Рубрики: жызнь, РАТУЙМА ГРОДНА!

Божа мой, Божа!

Дапамажы нам захаваць нашую Горадню! дай нам сілы й мужнасьці, веры й неадступнасьці ў словах і справах нашых! накіруй свой гнеў на гэтых вандалаў, пакарай іх з усёй сваёй моцай!

мілыя мае хлопцы, мілыя мае дзяўчаты!

стойце ў праўдзе! змагайцеся! ня бойцеся й не адступайцеся! вельмі шкадую, што зараз ня з вамі фізычна. даруйце, калі можаце. але духам, усім сваім сэрцам я зараз з вамі! прашу вас: не скарайцеся! ня бойцеся! абараняйце нашую любую Горадню!

арышты, штрафы, прысуды, суткі - гэтага ня трэба баяцца! гэта можа здарыцца з кім заўгодна, але кожны раз здарыцца з героем, а не з злачынцам. памятайце пра гэта й ня бойцеся!

выходзьце штодня на вуліцу, захінайце ад бульдозэраў НАШЫЯ камяніцы, НАШую ГОРАДню! нават калі яны арыштуюць дзясяткі з вас, не спыняйцеся! колькасьць грае не на іх, колькасьць выкрывае іх жывёльнае аблічча. і дзясяткі зьняволеных абаронцаў горадні - прысуд гэтым вандалам і манкуртам!

аднойчы мы будзем судзіць іх, усіх. аніхто не пазьбегне нашае кары. кожны зь іх адкажа за свае злачынствы. і суд будзе не нябесны, але наш, зямны, гарадзенскі. бязьлітасны і справядлівы.

вывешвайце расьцяжкі, расьпісвайце сьцены, распаўсюджвайце ўлёткі. не губляйце час на далікатнасьць і дыпляматычнасьць: гэтыя жывёлы вартыя толькі жывёльнага.

не здавайцеся! вельмі моцна прашу вас: не здавайцеся! толькі ад вас зараз залежыць лёс нашай любай Горадні!



4 Комментария

  • кацярынка:

    22:34, 25.05.2007

    Вялікі дзякуй за цеплыя словы і маральную падтрымку. Яна нам зараз вельмі патрэбна.

  • Кастусь:

    23:28, 27.05.2007

    ;-(

  • Alconafft:

    23:09, 28.05.2007

    Ага! Значит аресты, штрафы, сутки и т. д. - это другим, а аффтор будет писать дальше. Как бы он отнёсся к этому, если бы всем этим мерам подвергались ЕГО дети?

  • daroha:

    0:25, 29.05.2007

    ja by pavazau svaich dziaciej
    i, viadoma z, vielmi kiepska staviusia da tych, suprac kaho zmahalisia by maje dzieci

    ja nie zaklikaju da arystau, sutak etc. - ja suprac hetaha. ale iluzijau adnosna sionniasnich bielaruskich uladau nia maju.

Отжечь в комментах



Login