Что будет на месте Горячего хлеба?

16.05.2007

Гарадзенцы супраць разбурэньняў!

Автор: Svindzer
Рубрики: новости, жызнь, РАТУЙМА ГРОДНА!

Такую выснову можна зрабіць пасля міні-апытаньня, зьдзецсненага актывістамі кампаніі па абароне Гародні. За невялікі час, мададзёны паспелі апытаць 188 чалавек, з якіх 64% склалі асобы жаночага полу, 36%-мужчынскага.

Было зададзена два пытаньні:

“Ці ведаеце вы, пра пляны гарадзенскага чынавенства зьнесьці значную частку гістарычнай забудовы цэнтру Гародні?” і “Як вы ставіціся да гэтага?”

На першае пытаньне даказы былі наступнымі:

- 25% апытаных ведаюць пра пляны
- штосьці чулі аб гэтым 20%
- наогул нічога не чулі 55%

Гэтыя дадзеныя цалкам зразумелыя - ва ўмовах татальнай інфатмацыйнай блякады (апошняя незалежная газэта ў Гародні была зачынена аддзелам ідэялогіі яшчэ ў 2004 годзе) інфармацыя расмаўсюджваецца цяжка, але яна ўжо дайшла да значнага адсотку гарадзенцаў.

Другое пытаньне - больш цікавае, аб адносінах гараджан да заплянаваных актаў вандалізму. У адказах на яго жыхары Гародні праявілі пэўнўю салідарнасьць - каля 90% апытаных выказала рэзка негатыўнае стаўленьне да плянаў чынавенства. Яны станоўча адзначылі дзейнасьць, накіраваную на ўратаваньне гістарычнай спадчыны.

Сярод адказаў былі і такія: “галаву адарваць Саўчанку”, “вось ***”, “гісторыя - гэта сьвятое”, “ненавіджу мясцовую ўладу”, “пазабівала бы мясцовыя ўлады”, “мяне гэта вельмі хвалюе”, “вельмі абурана”, “уладам патрэбны грошы” , “дапамагу чым здолею” , “мала інфармацыі”, “трэба біць па твару за такое”, “супраць таго, каб горад ператваралі ў могілкі”.

Нягледзячы на тое, што апытаньне ахапіла не шмат рэспандэнтаў, мы можам казаць аб значным незадавальненьні сярод гарадзенцаў дзеяньнямі Антоненкі-Саўчанкі. Гэта дае надзею на тое, што ў хуткім часе грамадскія пратэсты прынясуць карысьць.

// Паводле za-svabodu.org



Отжечь в комментах



Login