Что будет на месте Горячего хлеба?

08.05.2007

Акцыя “Stop брсм!” у БНТУ

Автор: Svindzer
Рубрики: новости, политика

Сёння актывісты БУНТ’у ў межах кампаніі “STOP БРСМ” правялі гумарыстычную акцыю, у якой высмейвалі амаральныя якасці чальцоў гэтай арганізацыі.

На дзьвярах галоўнага офіса БРСМ БНТУ, а таксама на шыльзе БРСМ ў адным з карпусоў універсітэта былі прымацаваныя дзіцячыя лялькі з шыльдамі “Гонар”, “Сумленне”, “Свабода”. Вакол шыі кожнай лялькі быў завязаны БРСМаўскі гальштук, на якім яны і былі “павешаныя”, сымбалізуючы cабой здзек лукашыстскай арганізацыі над святымі для кожнага нармальнага чалавека паняткамі. Акрамя таго, актывісты заляпілі універсітэт і прылеглыя тэрыторыі налепкамі “Сдай друга и получи зачёт автоматом”, “Живи веселей, стучи на друзей».

Акцыя выклікала вялікі рэзананс сярод студэнтаў, яны нават фатаграфаваліся на фоне лялек і прасілі даць ім налепак. Падчас правядзення акцыі адбыўся невялікі канфлікт між сябрамі БУНТ’у і функцыянерамі БРСМ, якія правакавалі бойку. На шчасце, ніхто затрыманы не быў.



4 Комментария

  • klen:

    18:24, 08.05.2007

    klassno!!
    Kak zal chto ja etogo videla…

  • sieryj:

    19:03, 08.05.2007

    Respiekt BNTU:) Dushoj ja s vami..

  • Legioner:

    8:49, 10.05.2007

    Prijatno uslyshat’ о nashih v Mensku.

  • kazka:

    12:52, 10.05.2007

    BNTU- vy lepshyja. Pavesjalili

Отжечь в комментах



Login