“Неабходна як мага больш ініцыятыў, каб выратаваць Горадню ад актаў вандалізму”
Автор: Svindzer
Рубрики:
новости, политика, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!
“Усім нам патрэбна выкарыстаць усе захады для таго, каб выратаваць гістарычныя помнікі Горадні ад вандалізму”, - кажа лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка. - “Вартыя вялікай павагі тыя людзі, што выйшлі 2 траўня на вуліцу, калі пачалі руйнаваць адзін з дамоў. Вартая падтрымкі ініцыятыва правесьці гарадзкі рэфэрэндум і тыя, хто ініцыяваў яго падрыхтоўку”.
Партыя БНФ у сваю чаргу ініцыявала камітэт абароны гістарычных помнікаў Горадні, праца яго пачнецца з правядзеьня круглага стала. Зараз неабходна як мага болей ініцыятыў, накіраваных на захаваньне архітэктурнай спадчыны Горадні, каб паказаць, што мы народ высокай культуры, што мы народ эўрапейскі!



Отжечь в комментах