MediaBarCamp Website

30.04.2007

Пачаўся дэмантаж будынка

Автор: algunia
Рубрики: новости, история, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

Таго, что насупраць “Рамбыттэхінікі”. ” У гэтым тызенгаўзаўскім будынку канца XVIII ст. з сярэзіны XIX ст. месцілася праваслаўнае ведамства і сёння яго гэтаму ведамству ізноў перадаюць.

Дакладала дзяўчына-архітэктар па прозвішчы Шчасная, якая сказала, што паводле яе даследаванняў правы флігель палаца ў якім была раней карэтная і канюшня, у вельмі дрэнным стане, аварыйны, таму яго трэба “рэканструяваць” выбудаваўшы ў яго цэнтры царкоўку на 500 чалавек. Аказалася, што гарадзенскі архітэктар Жучко прапаноўваў радзе яшчэ колькі месяцаў таму проста знесці гэты флігель 18 стагоддзя, на што рада не пагадзілася. Зараз пад выглядам рэканструкцыі Рада санкцыянавала “разборку” большай часткі гэтага флігеля”, пішуць на harodnia.com

Ужо пачалі разбіраць жалезны дах, прывезлі агароджу. На днях, мне так здаецца, і гэтага будынка у нас ужо не будзе.
Прапаную усе сілы і ўвагу кінуць на гэты будынак. Усе ж такі 18 стагоддзе і першая катэгорыя!



2 Комментария

  • panuryk:

    16:36, 30.04.2007

    у сераду выходзім бараніць.
    калі і як?
    шукайце знаёмых хто ўжо ўдзельнічаў у акцыях.

  • algunia:

    16:52, 30.04.2007

    я толькі - за!

Отжечь в комментах



Login