Гродзенскія ўлады гатовыя сустрэцца з прадстаўнікамі грамадскасці
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, история, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!
Але ж толькі да 2 траўня…
Гродзенскія ўлады гатовы сустрэцца з прадстаўнікамі незалежных гісторыкаў і археолагаў. На ёй будуць абмеркаваны найбольш праблемныя моманты “рэканструкцыі”, а таксама этапнасць правядзення аднаўленчых прац. Пра гэта заявіў кіраўнік гродзенскага “Грамадзянпраекту” Уладзімір Дзішко.
Па словах галоўнага распрацоўшчыка плану “рэканструкцыі” сустрэча з удзелам грамадскасці, у любым выпадку мусіць адбыцца да 2 траўня. На ёй таксама будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрстваў архітэктуры, культуры, а таксама мясцовыя вертыкальшчыкі.
Хто дакладна з боку незалежнага грамадства будзе прысутнічаць на сустрэчы, на дадзены момант Дзішко назваць не ўстане. Хутчэй за ўсё пра гэта стане вядома бліжэй да сустрэчы, паведамляе ЕРБ.
// Hrodna.by


algunia:
13:25, 30.04.2007
ну с а сегодня 30 апреля, завтра выходной