Меч Лідскага Замка
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
анонсы, новости, история, регионы
19-20 мая адбудзецца фэст рыцарских баёў «Меч Лідскага Замка».
Дзевятнаццатага ў суботу ў 11.00 пачнецца шэсце клубаў-удзельнікаў па горадзе і ўрачыстае адкрыццё фэсту. Потым баявая праграмма: пешыя рыцарскія турніры і лучныя турніры, у 16.30 - бугурт “Бой на мосце”, потым “Кіданне суліцаў (коп’яў)” і конны рыцарскі турнір (18.45).
Падчас сеансаў Баявой праграмы будуць выступы клуба Мінская Унія “Меч і воран”, канцэрт гуртоў “Тутэйшая шляхта”, “Drolls”, “Стары Ольса”, “Brevis”, увечары будзе танчыць прыдворны балет “Ardente sole” (Польшча), адбудзецца танцавальна-пантамімічны спектакль “Шахматы” (паводле музыкі і танцаў эпохі Рэнесансу) і “Carmina burana” (паводле паэзіі і песень пачатку XIII ст.). У замку будзе праграма забаваў і рамёстваў - з 12 да 20 гадзін, выставы “Рыцарскі шацёр”, “Сярэднявечная артылерыя”, “Штурмавая і кідальная тэхніка”.
Абяцаюць забавы (стральба з лука, катанне на конях, кіданне коп’яў і бервяна), гістарычную кухню і паказы вагнёвых жанглёраў.
На другі дзень таксама будуць спаборніцтвы і бугурты “Абарона сцягу”, “Эскорт караля” і фінальны - “На выжыванне”, масавая конная бітва (пачнецца ў 15.30). Пасля чаго пройдзе узнагароджанне пераможцаў Бугуртнага і Рыцарскіх турніраў Фэсту і інсцэніроўка бітвы за замак у XIV стагоддзі.
Працу з арганізаванымі групамі і прыём заявак ад іншагародніх гасцей наладзіла лідскае турыстычнае агенцтва “Святавіт”. Сувязь з імі: тэл. +375 (1561) 2-43-44, GSM +375 (29) 616-69-49, E-mail: svyatovit@tut.by


Меч Лидского замка « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя навіны Гродна і рэгіёнаў:
20:21, 18.05.2007
[…] Подробнее о программе тут […]