Гродненский блог RSS

Мінкульт Беларусі канкрэтызаваў пералік аб’ектаў гістарычнага цэнтра Гродна

  • Опубликовал MindougMindoug Нет комментариев высказались
    Последнее обновление: April 23rd, 2007

    І вось што пішуць нам афіцыйна…

    Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада сёння на выязным пасяджэнні ў Гродне канкрэтызавала пералік аб’ектаў гістарычнага цэнтра горада.

    Як расказала галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага гарвыканкама Вольга Мацко, у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унесены гістарычны цэнтр горада Гродна. На тэрыторыі цэнтра ахове падлягаюць будынкі і збудаванні, ландшафт, культурны слой. У цэлым у межах гістарычнага ядра горада знаходзяцца 847 аб’ектаў. Адсутнасць канкрэтызацыі гэтых аб’ектаў не дае магчымасці праводзіць у поўнай меры ахоўную дзейнасць аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама народнагаспадарчую дзейнасць па будынках гістарычнага цэнтра.

    Вольга Мацко паведаміла, што ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь асобнымі шыфрамі ўключаны 54 аб’екты. Пры распрацоўцы дэталёвага плана рэгенерацыі горада Гродна вызначана больш як 300 аб’ектаў, пабудаваных на мяжы 19-20 стагоддзяў. Гэта радавая забудова, але частка будынкаў з-за сваіх асаблівасцей уяўляе інтарэс як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны.

    Сярод такіх аб’ектаў будынкі кірхі, былы дом пастара, дамы ўрачоў, будынкі былога пазямельнага банка і інш. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей таксама прапанавана ўнесці комплексную забудову вуліц Кірава, Карла Маркса, Савецкай. Цяпер рыхтуецца абгрунтаванне па кожнаму аб’екту, вядзецца іх планавая пашпартызацыя.

    Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада разгледзела таксама прапановы па рэканструкцыі некаторых будынкаў. У рабоце рады прыняло ўдзел кіраўніцтва горада.

    // Белта

Advertisement

Оставить комментарий