Что будет на месте Горячего хлеба?

22.04.2007

Спынім разбурэнні?

Автор: Svindzer
Рубрики: история, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

Жаданне неадукаваных калхазанаў, волей лёсу і працай языком прасунутых на кіруючыя пасады нашай вобласцьі і гораду, знішчыць старыя разваліны і пабудаваць новыя - цалкам зразумела. На гэтай справе можна адмыць неблага грошаў, а таксама расцысцьць пляцоўкі ў цэнтры горада дзеля будаўніцтва сваіх прыватных катэджаў. Менавіта гэта, а не клопат аб добраўпарадкаванні, паслужыў прычынай таго, што дзяржчынавенства “адбіла сабе мазгі пліткай”.

У гісторыі з домам па вуліцы Горкага 29 (выдатным помнікам стылю канструктывізм, пабудаваным па аўтарскім праэкце) праявілася ўся безмозгласць і адмарожаннасць “гродноначальніков”. Снасіць дом - зусім не было абавязкова: дом быў у выдатным стане, ён нікому не перашкаджаў, грамадзказць, незалежныя і, нават, дзяржаўныя СМІ выступілі супраць абсалютна неабаснаванага знішчэння. Але кожнадзённыя удары галавой па плітцы не прайшлі бязследна дзеля галоў чынавенства - дом знесены.

Зараз усім вядома, што ўлады не будуць рэагаваць на ўсялякія лісты, звароты, артыкулы… Трэба дзейнічаць.

Прапаную варыянты зачыненага супраціву дзеянням “гроднаначальнікаў”:

1. Друкаваць і расклейваць па дошках аб’яваў(!) партрэты нашых “герояў-перадавікоў” Саўчанка і Антоненка з надпісам ці подпісам “ВАНДАЛЫ” - няхай людзі ведаюць сваіх “герояў” у твар.
Партрэты можна скапіраваць тут, тут і тут (Саўчанка), Антоненка пакуль не знайшоў.

2. Прапаную пастаянна ўскладаць кветкі і запальваць свечкі на месца дзе стаяў знесены дом па вуліцы Горкага, 29. Да кветак і свечак пажадана прыкладваць фотаздымкі дома, каб мінакі не думалі, што тут нехта разбіўся на машыне. Фотаздымкі можна ўзяць адсюль

3. На сайце harodnia.com хапае інфармацыі, якую трэба “прытэрам і стэплерам” даносіць хацябы да сваіх саседзяў. Калі рабіць гэта з мінімальнай асцярожнасцю, то можна дабіцца пэўнага выніку без стратаў.

Паўтор маяго паста ад 29 студзеня 2007 году.



1 Комментарий

  • Агляд благасфэры: Хроніка пафігізму - Блог Позірк:

    13:16, 27.04.2007

    […] Гарадзенскі блог S13 паведамляе, што па ўхваленьні “рэканструкцыі” часткі Горадні Нацыянальная Бібліятэка супольна з Акадэміяй Навук падрыхтуюць “кніжку, якая будзе распавядаць што да гісторыі старажытнае Горадні, утрымліваць схемы месцазнаходжаньня розных будынкаў” (якія знесьцімецьмуць калгасаны ад улады). Цынічна, але “навошта захоўваць места, калі можна проста выдаць кніжку ды разьлічваць на звышпрыбыткі”? Можна дзьвесьці разоў скардзіцца, што ў нас кепская ўлада. Але прынамсі позірк назад паказвае, што маразм нарастаў паступова. І кожнаму новаму кроку папярэднічаў нейкі “тэставы перыяд”, які паказваў, як насельніцтва паставіцца да новае ініцыятывы. Прынамсі не адразу Лукашэнка паставіў на рэферэндум пытаньне што да ўнясеньня зьменаў да Канстытуцыі. І не дарма ён трымаў лятак з запаленымі турбінамі ў часе выбараў. Не так ўжо ён і добра кантралюе краіну, калі ня ведаў, ці дасьць рады дэманстрантам. Гэта ж тычыцца й гарадзенскіх службоўцаў – спадароў Саўчанка да Антоненка. Не такія уж яны й недатыкальныя. А да сваіх фоткаў у паштовых скрынях таксама абыякавымі не застануцца. […]

Отжечь в комментах



Login