Мілінкевіч звярнуўся ў UNESСO наконт руйнавання Гародні
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
история, Гродно, интервью, РАТУЙМА ГРОДНА!
Трохі цытат з адказаў Аляксандра Мілінкевіча на онлайн-канферэнцыі ў Нашай Ніве.
Якое месца Ў Горадні для Вас самае дарагое?
— Безумоўна, Фарны касцёл. Унікальны помнік беларускага барока. І Каложа – ад яе амаль 900 гадовых муроў адчуваю дзіўную моц.
Пане Аляксандр! Як лічыце - ці не надыйшоў час гучна выказацца пра руйнаваньне Горадні? Бо з працягам вясны гэныя “рэканструктары” зноў возьмуцца за сваё. Посьпехаў у нашай агульнай барацьбе ЗА СВАБОДУ!
pan Brudas
Я ў кантакце з актывістамі абароны ў Гародні і Менску. Звярнуўся з зваротам у UNESСO, дзе апісаў абставіны знішчэння старой Гародні. Гатовы да большай актыўнай дзейнасці. Ведаю, што напачатку актывісты палохаліся палітызацыі справы, але сёння спадзявацца на розум мясцовых уладаў ужо няма шансаў.
Аляксандр Уладзіміравіч, чым ёсьць для вас Заходняя Беларусь?
michal.on
Гэта частка Беларусі, дзе менш вынікаў саветызацыі і дэнацыяналізацыі. Тут большая грамадзяская актыўнасць, інфармаванасць. Гэта, безумоўна, накладае на жыхароў Заходняй Беларусі вялікую адказнасць за ўсю краіну ў барацьбе за адраджэнне і незалежнасць…
// Адсюль


Отжечь в комментах