У Ашмянах асудзілі прадацоў спіртарастваральнікаў
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, регионы, жызнь
Ашмянскі раённы суд прыгаварыў да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму двух мясцовых жыхароў, якія гандлявалі спіртавой вадкасцю і, магчыма, атруцілі каля 150 чалавек.
Суд палічыў даказаным, што абвінавачаныя мужчына і жанчына прадалі насельніцтву ад чэрвеня 2005-га да кастрычніка 2006 году больш за 7 з паловай тысяч літраў спіртавой вадкасці.
Праваахоўнікі мяркуюць, што менавіта прададзены імі алкаголь стаў прычынай вялікай колькасці атручванняў з дыягназам таксічны гепатыт восенню мінулага года. Тады ў інфекцыйнае аддзяленне ашмянскага шпіталя патрапілі каля 150 чалавек, адна жанчына памерла.
Пацвярджаюць гэты факт знойдзеная ў гандляроў тара з-пад касметычных і бытавых растваральнікаў. Абвінавачаныя сваёй віны ў гандлі алкагольным сурагатам не прызналі і падалі скаргу ў Гродзенскі абласны суд. Калі ён пакіне прысуд без зменаў, ім давядзецца заплаціць яшчэ і штраф у памеры 37,5 мільёнаў рублёў.
// belradio.fm


Отжечь в комментах