MediaBarCamp Website

28.02.2007

Гарадзенскія прадпрымальнікі рыхтуюцца да мітынгу

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: политика, бизнес, Гродно

Ці ўдасца ў Горадні склікаць дэмакратычны мітынг, магчыма, на Дзень Волі? Арганізаваць яго вырашыў адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Валеры Леванеўскі. Ён гаворыць, што самі прадпрымальнікі гэтую задуму падтрымліваюць.

Мітынгаў у Горадні даўно не было, тым больш масавых акцый на Дзень Волі.

Леванеўскі:

“Мы правялі анкетаваньня на рынках Горадні з пытаньнем — ці гатовыя прадпрымальнікі правесьці мітынг? І прыблізна шэсьцьдзесят адсоткаў выказаліся за правядзеньне мітынгу ў Горадні”.

Прадпрымальнікі да мітынгу сасьпелі, а што датычыць палітычных партый і грамадзкіх арганізацыяў, дык ім прапанавана дзейнічаць супольна, гаворыць Валеры Леванеўскі.

Леванеўскі:

“Калі будзе згода і добрая воля зь іхняга боку, то мы зробім гэты мітынг сумесна. Ва ўсякім разе, перамовы ў гэтым пытаньні прайшлі з Аляксандрам Мілінкевічам, і ён цалкам падтрымаў гэтую задуму і сказаў, што ўсяляк дапаможа ў гэтай справе ў Гарадзенскім рэгіёне”.

Валеры Леванеўскі зазначае, што агульная акцыя магла б стаць пачаткам доўгатэрміновага супрацоўніцтва прадпрымальнікаў зь лідэрамі апазыцыі, з партыямі і грамадзкімі аб’яднаньнямі. Ён падкрэсьлівае, што гаворыць ня толькі ад імя страйкаму, які ўзначальвае, але і ўвогуле ад тых прадпрымальнікаў, якія “цьвяроза глядзяць на жыцьцё”. Свой страйкам спадар Леванеўскі называе не арганізацыяй, а “ініцыятывай грамадзянаў”. Ён таксама сказаў, што гэтымі днямі будзе дамаўляцца зь іншымі арганізацыямі наконт будучага мітынгу.

Што думае наконт магчымых сумесных дзеяньняў кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін?

Істомін:

“Ну, канечне, калі будзе такая прапанова, мы адгукнемся. Тым больш, я думаю, што трэба напярэдадні правесьці інфармацыйную кампанію, каб на мітынг прыйшлі ня тысяча чалавек, а тысяч пяць-шэсьць. І гэта ў Горадні рэальна зрабіць, паколькі ў прадпрымальніцкім асяродзьдзі вельмі напружаныя настроі.

Валеры Леванеўскі дапускае, што дэмакратычны мітынг у Горадні можна было б прызначыць нават на 25 сакавіка. Кіраўнік абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў гаворыць, што ня супраць падтрымаць ініцыятыву спадара Леванеўскага і прадпрымальнікаў, але трэба хутчэй вызначацца, бо пакуль што існуе прапанова паехаць на Дзень Волі ў сталіцу.

Сазонаў:

“Хаця, калі мы будзем бачыць, што зможам у сябе ў горадзе штосьці зрабіць 25-га, дык чаму ж не? Лепш за ўсё з гэтай нагоды, мне здаецца, было б сабраць нашу Гарадзенскую кааліцыю, і хай сабе ня ўсе партыі, а частка, але далучылася б да гэтай ідэі”.

Гарадзенская кааліцыя, у якую уваходзяць дэмакратычныя партыі і грамадзкія арганізацыі, даўно не зьбіралася, але яна мае досьвед сумеснай працы, зазначае спадар Сазонаў. А паколькі ёсьць важнае пытаньне, яе можна было б без праблемаў сабраць, лічыць ён.

// Сяргей Астраўцоў, Радые Свабода



9 Комментариев

  • lis:

    13:49, 28.02.2007

    Lapuhi.. Niezia razdieliatsia.. Tieh v Minskie kalatit’ budut a etih v Grodno.. Vspomnitie ukrainu.. Usi na majdan.. I nam tak nado… Jesli chot hotim dabitsia nado na ploshchiad’ v minsk jehat’ a nie v grodno sidiet’:(

  • Svindzer:

    19:55, 28.02.2007

    Дцля ліса: 5000 чалавек у Гродна разагнаць немагчыма. Успомніце 2005 год.

    На Украіне акрамя 500 000-нага майдана было 100 000 ав Львове, 20 000 ў Ужгарадзе і іншыя гарады.

  • Svindzer:

    19:56, 28.02.2007

    Без акцый у рэгіёнах нічога не магчыма. Слушны варыянт праводзіць мітынгі толькі па рэгіенах і не чапаць Менск, з выбуданавай сістэмай разгонаў.

    Лэванеўскаму рэспект.

  • *go:

    1:10, 01.03.2007

    Вы уже в разработке.

  • Сеня:

    3:51, 01.03.2007

    Зразумейце, што частка ментосов паедзе разганяць мітынг у Менск, і толькі нязначная частка застанецца ў Гародні. Яны так-сама раздзеляцца. пачынаць трэба з рэгіёнаў. Успомніце польшчу і іх салідарнасць пачыналася з вулічных мерапрыемстваў не ў Варшаве, а ў Гданьску і …

  • Сеня:

    3:54, 01.03.2007

    Ліс- гэта падстава, не верце яму…

  • Svindzer:

    3:56, 01.03.2007

    2go мяне ўжо арыштоўвалі. Мой хатні і мабілкі на праслухоўванні з лютага 2006.

  • Svindzer:

    3:58, 01.03.2007

    2 Саня. Сабраць 5000 у Гродна і усё… можна штурмаваць хоць аблвыканкам, хоць гарвыканкам, хоць тэлецэнтар…

  • Svindzer:

    3:59, 01.03.2007

    У Менску ментаўні навалам + адпрацаваныя планы супрацьстаяння дэманстрантам. Таму там трэба не меньш за 100 000.

Отжечь в комментах



Login