Калядная вечарына
Автор: Konrad
Рубрики:
анонсы, новости, культура
Калядная вечарына для дзетак - беларусаў і іх бацькоў адбудзецца ў Гродне 26-га сьнежня. У гарадскім палацы тэкстыльшчыкаў вас шаноўныя гарадзенцы, і госьці нашага гораду, чакаюць у 17.30.
Праграма мерапрыемства даволі вялікая : у ёй - сьпевы і танцы, калядкі і мерапрыемствы для дзетак, выступ хору “Бацькаўшчына” і іншыя мерапрыемствы.
Каб замовіць квіткі
званіце:
Ігар - 6299213
Алеся - 584-75-58


onemorebabylonnow:
0:06, 15.12.2006
Біл Гейтс выдаў беларускія калыханкі
Музыку да 11 калыханак напісаў Зьміцер Вайцюшкевіч у суаўтарстве з паэтамі Уладзімерам Някляевым, Рыгорам Барадуліным, Леанідам Дранько-Майсюком і Алесем Камоцкім. Асобным бонусам дададзена старажытная габрэйская калыханка, якую сьпявае Аляксандар Памідораў, песьня Юрыя Выдронка «Курка-раба» і «Мільярды зорак» ад «Нэа».
Ідэя праекту належыць Дзіцячаму фонду ААН ЮНІСЭФ у Беларусі, які сёлета адзначае такім чынам 60-годзьдзе, а спонсарам дадзенага праекту па лініі ААН ЮНІСЭФ выступіў Біл Гейтс.
Праект некамэрцыйны, дыск у продаж не паступіць. Але ўжо на праваслаўнае Раство ў Інтэрнэце зьявіцца сайт www.lala.telecom.by, адкуль можна будзе бясплатна спампаваць песьні «калыханкі».
http://nn.by/index.php?c=ar&i=5330
onemorebabylonnow:
0:25, 15.12.2006
Нават робаты загаварылі па-беларуску
У Беларусі пры падтрымцы ЮНЭСКА створаная кампутарная праграма, якая сынтэзуе беларускае маўленьне і дазваляе сьляпым дзецям бесьперашкодна вывучаць родную літаратуру.
Цяпер магчымае аўтаматычнае агучваньне любога беларускамоўнага тэксту ў электронным фармаце.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=5375
onemorebabylonnow:
0:26, 15.12.2006
«Мастацкая літаратура» выпусьціла электроннае выданьне «Новай зямлі»
Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла мастацкае электроннае выданне - паэму “Новая зямля” і трылогію “На ростанях”. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА вядучы спецыяліст “Мастацкай літаратуры” Зося Кустава.
Выданне выйшла ў серыі “Бібліятэка школьніка”. Акрамя твораў, уступнае слова да якіх напісаў член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхаіл Мушынскі, на двух кампакт-дысках размешчаны таксама серыял Уладзіміра Сулкоўскага “Радзіма Якуба Коласа” з 24 карцін. Тэкст да серыяла - урыўкі з паэмы “Новая зямля” - падабраны ўнучкай класіка Верай Міцкевіч.
Спецыяліст адзначыла, што электронная версія твораў класіка можа быць выкарыстана для навучання школьнікаў, паколькі прызначана для ўзнаўлення на мультымедыйных устаноўках, якімі аснашчаны школы рэспублікі.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=5367
onemorebabylonnow:
1:24, 15.12.2006
Дом кино представит уникальный проект “Киноарт по-белорусски”
Новый проект Дома кино “Киноарт по-белорусски” начинается 22 декабря. Как сообщил главный режиссер Дома кино Александр Богдан, проект организован совместно с Белорусской государственной академией искусств.
Первый блок короткометражных фильмов под названием “Неоткрытый белорусский артхаус, или кино, которое никто не видел” 22 декабря представит широкой публике интересные студенческие, дипломные работы молодых кинематографистов. Во время просмотра зрители смогут проголосовать за лучшие картины, а победители получат право участвовать в международном Берлинском кинофестивале короткометражных фильмов “Интерфильм-Восток”. Спустя несколько месяцев пройдет следующий показ. Ожидается, что будут представлены также оригинальные клипы, рекламные и социальные ролики, выполненные еще неизвестными, но талантливыми молодыми авторами.
“Это уникальный, абсолютно новый для Беларуси проект, который рассчитан на молодежь. Ленты артхауса не уступают картинам, которые признаны шедеврами короткометражного кино”, - отметил собеседник.
http://www.tiga.by/news/culture/2006/12/14/kino
vgorb:
22:05, 16.12.2006
Так всё-таки,дворец городской или текстильщиков?
onemorebabylonnow:
20:01, 17.12.2006
у палацы тэкстыльшчыкаў
Беларуская ялінка « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя навіны Гродна і рэгіёнаў:
13:55, 30.12.2006
[…] Беларуская ялінка, якая адбылася 26-га снежня, сабрала больш за 100 чалавек. Было шмат дзетак усіх узростаў, цыган з мядведам, лесавік з чортам, Дзед Мароз са Снегуркай вядома, спяваў хор “Бацькаўшчына”, граў гарманіст. Увогуле, нягледзячы на не вельмі добрую арганізацыю мерапрыемства, гэта амаль прарыў :) […]