Гродненский блог RSS

Mankurty

  • Опубликовал happynewbbln2rnhappynewbbln2rn Нет комментариев высказались
    Последнее обновление: December 11th, 2006

    Важна ўмець забываць мінулае. Але яшчэ важней – рабіць зь яго памылак высновы.

    Памятаю, дзіцём чытаў Уладзіміра Караткевіча. “Чорны замак Альшанскі”, шасьцідзесятыя годы, “Не чапайце вы гэтага замку, ад яго і так хутка нічога не застанецца” – “Будуць рабіць двор пад быдла, разбураць кавалак мура” – “Трэба думаць стратэгічна, у будучыню” – “Убаку ставіць двор нельга – выдаткі павялічваюцца, а так – толькі сьцяну дабудаваць – і гатова”.

    Уладзімір Зіноўеў, адзін са шматлікіх вязьняў Бухенвальда, цудом засталы жывым, прыгадвае у сваёй кнізе “Уцёкі зь Бухенвальду”: “…Адным з пытаньняў калгаснага збору было, што рабіць з домам пана.” Выступнікі прапаноўвалі карыстацца зь яго пад дзіцячы садок, для інтэрнату для шкаляроў, але ўсе прапановы адкідваліся “прадстаўніком радзецкае ўлады”. “Садок? Вы што, з панам пілі гарэлку разам? Так вы ўдзельнічалі ў рабунках пана? Шкада панскага дабра? Спаліць!!!”

    “Стратэгічнае бачаньне будучыні”.
    “Мінуўшчына не павінная замінаць руху налета”.
    “Гэтыя палацы – стварэньні вашых прыгнятальнікаў”.
    “Будаваць новае – занадта дорага”.
    “Трэба зарабляць грошы”!
    “Вашая гісторыя – частка расейскай ды савецкай гісторыі!”
    “У гэтых дамох жылі фашысты!!” (аб удзельніках антысавецкіх паўстаньняў).


    Пасьляваенны Менск ляжаў у руінах. Зьнішчэньні былі настолькі татальнымі, што паўставал нават пытаньне, ці не прасьцей адбудаваць сталіцу на новым месцы. Праезд Сталіна на Падздамскую канферэнцыю 1946 году вырашыў гэтае пытаньне – асабістым рашэньнем кіраўніка ЗРСР на ўзнаўленьне Менску былі выдаткаваны агромністыя грошы. Але ўсім было зразумела, што гэта Сталінская замова, і адбудова гораду мецьмела быць выкананаю ў напаўімперскім стылі, што й было зроблена.

    Гэты плян ня ўлічваў існаваньня Верхняга Месца, якое было па жывым расьсекчаным Паркавай магістральлю (пазьней прашпектам Машэрава) ды гмахам навукова-дасьледчага інстутуту, у якім месьціцца зараз копа офісаў. Строй Ракаўскага прадмесьцю быў зьнішчаны агромністым шэрым бесформенным цмокам, які быў пабудаваны проста перад Петрапаўлаўскай цэркваю. Зьнішчылі б і царкву, каб не супраціў, які ажывіўся трохі падчас адлігі.

    У сярэдзіне семідзесятых гадоў тамтэшні галава Камуністычнай партыі Беларусі прапанаваў “зьнесьці тэатрум Янкі Купалы, мо ён замінае бачыць Кастрычніцкую плёшчу, скрадае прастору”. Высілкамі нацыянальнай інтэлігенцыі будынак ня быў зьнесены. Такая ж бойка разгарнулася між нацыянальнай інтэлігенцыяй ды тымі, хто жадаў зьнішчыць лядашчыя парэшткі Траецкага прадмесьцю.
    Такіх прыклядаў гара. Зараз адбываецца зьнішчэньне цэнтрума Гародні, Верхні Горад на Нямізе мусіць пайсьці пад кат дзеля збудаваньню агромністага гандлёва-паркавага комплексу.

    У бачаньні Беларусі сучаснай уладай няма месца адноўленаму старажытнаму комплексу на Нямізе ці касьцёлам на беларускіх ускраінах. Першыя настойліва нагадваюць беларусам пра сваю гісторыю, а касьцёл са сваёй вызначанай пазіцыяй падтрымкі ўсяго нацыянальнаг ва ўсіх краінах, дзе ён дзейнічае уяўляе вялікую небясьпеку праваслаўнаму будучамі Беларусі. Падставы для гэтага выключна прагматычныя – ад гандлёвага комплексу на Нямізе можна атрымліваць грошы ў выглядзе падаткаў, а апалагеты Беларускай праваслаўнай царквы ўжо здаўна дзеляць з прэзідэнцкай адміністрацыяй прыбыткі ад гандлю водкай ды іншымі прывабнымі прадуктамі. Зь кіраўнікамі праваслаўнай цэрквы лёгка дамовіцца, яны пад рукой.

    Дамаўляцца з касьцёлам, дзейнасьць якога знаходзіцца пад пасьціўным прыцэлам медыяў па ўсім сьвеце – значна цяжэй. Да таго ж, касьцёл пазіцыяную сябе як антылукашэнкаўскі істэблішмент, аб’яднаньне беларускамоўных, праводзіць слюжбы на “непаўнавартаснай” з кропкі погляду не самых лепшых прадстаўнікоў нацыі мове ды не адмаўляе беларусам у праве на сваю ўласную гісторыю. Больш непрывабнага партнёра для сучаснай ўлады нават і ўявіць сябе нельга.

    Беларусь у бачаньні сп. Лукашэнкі і кампаніі – гэта зіхоткі ад сонца на мурох хмарачосаў Менск з высмактанымі вуліцамі, з татальным кантролем над эканомікай, з “новымі вёскамі”, жыхары якіх не будуць сумнявацца ў правільнасьці свайго жыцьця, таму што ўсе касьцёлы да кляштары ў іх былі зьнішчаныя. Лукашэнкаўскі Менск – гэта копія і камерцыйны дадатак Масквы, горад будучыні, як Ню-Ёрк, але без цэрквы Сьвятое Тройцы, з новымі ідэальнымі людзьмі, якія не замарочваюцца з разважаньнямі на тэму гісторыі і размаўляюць па-расейску ды па-ангельску. І якія ведаюць, што ўдзячнымі за гэта павінны быць толькі аднаму мудраму чалавеку.

    Такая канцэпцыя – гарант захаваньня улады ды сталых прыбыткаў…

    Прызнаюся, я не супраць хмарачосаў. Аднастайнасьць гістарычных цэнтрумаў Берліна, Таліна, Рыгі, Торуня, Варшавы падаецца мне трошкі сумнаю. Ню-Ёркскія хмарачосы захапілі маё ўяўленьне, калі мне давялося пабыць там некалькі год. Але ў сучасных гарадох людзі памятаюць сваю мінуўшчыну. Аніводная царква, кляштар, каштоўны будынак не былі зьнішчаныя. Проста таму, што ў тым грамадзтве ёсьць павага да тварэньняў бацькоў і дзядоў, у шырокім сэньсе чыімі тварэньнямі з’яўляемся й мы…

    І нават калі нешта зьнішчалася, як падчас узнаўленьню Франкфурту рэстаўратары былі прымушаныя разбурыць частку ўжо і так руінаў на Барталамееўскім пляцы на праменадзе Майна, гэтае рашэньне прымалася калектыўна і была сьвядомым выбарам жыхароў гораду. Так, цэнтрум Франкфурта – гэта проста няўдалая налепка з мінулага гораду. Так, вартавыя вежы, што засталіся на Бокенхаймер Вартэ ды Хаўптвахэ, выглядаюць цацачна. Але такі ывбар зрабілі жыхары гораду. Калі рашалася пытаньне – забудаваць цэнтрум хмарачосамі, ці паспрабаваць аднавіць тое, што ангельцы парушылі барбарскімі бамбардоўкамі ў сорак пятым годзе, было прынятае рашэньне – паспрабаваць. Вынік адбыўся лядашчы. Немцы скардзяцца, што копія была зроблена лажовая, але ніхто зь іх не шкадуе, што яна была зробленая.

    Крымінальныя ды эканамічныя перасьледы незалежных бізнэсоўцаў, крымінальная адказнасьць за невыканананьне паказчыкаў кіраўнікамі дзяржаўных прадпрыемстваў, аднагадовыя кантракты, сістэма разьмеркаваньню студэнтаў, права залатой акцыі на прыватызаваных дзяржкампаніях пакінулі вытравілі ў беларусаў жаданьне экспрыментаваць.

    Тыя, хто эксперыментуюць – выкідваюцца з працы, з уінверу, увязьняюцца, ёсьць прымушаныя з’ехаць за мяжу. Эксперыменты, шуканьні засталіся для большай часткі насельніцтву толькі ў тым, што тычыцца прагматычнага “як зарабіць крышку грошай”. У краіне, дзе рэнта кватэры складае 80 адсоткаў штомесячнага сярэдняга заробку, гэат жаданьне тлумачальнгае. Згодна пірамідзе Маслова, пакуль незадаволеныя жаданьні ежы ды бясьпекі, духаўныя шуканьні застаюцца па-за бортам сярэднестатыстычнага беларуса. Прасьцей кажучы, якая гісторыя, калі нас 8 чалавек у аднапакаёвай кватэры…

    Вось і глядзяць абыякава на будаўніцтва падземнага праменаду на месцы падмурка палацу Радзівілаў у Гародні. А гістарычныя кнігі, якія сьцьвяржджаюць, што гісторыя Беларусі – гэта частка гісторыі Расеі, якія прысьвячаюць меней за старонку перамозе пад Воршай, на Сініх Водах, Грунвальду дадаюць да гэтага.

    Дык што ж, можа і ў Штатах жабракам усё роўна, што будзе адбывацца зь іх помнікамі. Ім таксама няма чаго есьці, няма дзе жыць, няма дзе схавацца ад холаду. Але ж чаму, пасьля атакі на Сусьветны Гандлёвы Цэнтрум усе, нават клашары, вывесілі на ганках (калі мелі апошнія) ці на буданах расьцяжкі “We all stand united”? Тупы патрыятызм прамытых мазгоў?

    Не. Проста ў тых людзей, якія сваёй працай стварылі гэтую краіну, якія мелі пачуцьцё ўласнай годнасьці і якія разумелі, што ўраду трэба прыстасоўвацца пад іх – ёсьць пачуцьцё сваёй краіны. У ўкраінцаў, якія жывуць на ўсходзе, што б не гаварылі расейскія медыі на раскол краіны, таксама ёсьць пачуцьцё Ўкраіны. Краіны, няма розьніцы, якая мова ў ёй пануе. У палякаў ёсьць такое адчуваньне, хаця камуністычны рэжым не спыняўся перад спрэсавым перапісваньнем гісторыі.

    Тут няма розьніцы, заможны ты ці жабрак. Ёсьць асабісты выбар, ці патрэбны нам кляштары, ці патрэбны нам палацы тых, “хто прыгняталі нас”, у радзецкай тэрміналёгіі. Ёсьць асабісты выбар, ці патрэбная нам беларуская мова. Украінцы гэты выбар зрабілі: нават на 90 адсоткаў ведаючы расейскую, яны настойваюць на пераклядзе кніг наўпрост з мовы арыгінала на ўкраінскую. Кеалі вам падабаецца такі выраз – то проста з прынцыпу.

    За беларусаў гэты выбар дасюль робіцца. І пакуль чалавек нешта робіць пад прымусам – а 50% насельніцтва робяць на дзяржаўных прадпрыемствах (рабіце высновы) – то заклікі за асабістую годнасьць не дадуць плёну.

    // eolonir

Advertisement

Оставить комментарий