Гарадзенскія палякі зьвярнуліся ў пракуратуру
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
фото, новости, Гродно
Сёньня Мечыслаў Яскевіч, член не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на чале з А.Борыс, як прыватная асоба накіраваў ў Гарадзенскую абласную пракуратуру заяву наконт таго, што адбылося на старых каталіцкіх могілках з пахаваньнямі польскіх жаўнераў.
Ён тлумачыць, што пры ўпарадкаваньні могілак рабочымі былі выцягнуты з магілаў і пранумараваныя крыжы, аднак нумарацыя змытая вадою пасьля дажджу. Значыцца будзе немагчыма правільна разьмеркаваць па магілах крыжы, зазначае спадар Яскевіч. Ён прыклаў да заявы 26 фотаздымкаў з могілак і просіць прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

upd..
Сёньня ў Горадні тэрмінова пачалі ўпарадкоўваць старыя каталіцкія могілкі. Дзевяць рабочых працуюць, не зважаючы на дождж. Як паведамляла Свабода, напярэдадні нядбайна сьпілаванымі дрэвамі былі пашкоджаны некаторыя крыжы на магілах польскіх жаўнераў, якія загінулі пераважна ў 1920 годзе.
Сёньня месца здарэньня наведалі намесьнік старшыні аблвыканкаму Марыя Бірукова й кіраўнік абласнога Камітэту ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Ігар Папоў. Зрабіць сюжэт пра могілкі з Варшавы прыехала здымачная група Польскага тэлебачаньня.
+Радыё Свабода+
Еще по теме:
В Гродно во время вырубки деревьев на католическом кладбище были повреждены памятники



Отжечь в комментах