Чакайце патопу…
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
анонсы, регионы
Магчыма, ён ужо пачаўся. Белгідрамэт прагназуе на 31 жніўня моцныя залевы. Мэтэаролягі паведамляюць, што сёньня чакаюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах Гарадзенскай, Віцебскай і Менскай абласьцей – залевы. Чакаюцца навальніцы з хуткасьцю ветру да 15-20 мэтраў за сэкунду.
Віной усяму – паўднёвы цыклён, які з хуткасьцю 35 км/г сунецца з Чорнага мора. Праўда, сыноптыкі аптымістычна зазначаюць, што 1 верасьня моцныя дажджы спыняцца. Заўтра тэмпэратура паветра чакаецца ў межах 13-19 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе да 22 градусаў.
Апошняе штармавое папярэджаньне сыноптыкі прагназавалі 24 жніўня, а 21 жніўня – моцныя дажджы. Тады ўсё збылося.
Жніво таксама спынена.
+Наша Ніва+



Отжечь в комментах