Что будет на месте Горячего хлеба?

31.08.2006

Ад заўтра ўладкавацца на працу ў Польшчы будзе прасьцей

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: разное, новости, бизнес, PL, LT, UA

Міністар працы і грамадзкай палітыкі Польшчы Ганна Калята падпісала распараджэньне, паводле якога грамадзяне Беларусі, а таксама Украіны, Расеі і Нямеччыны атрымліваюць права працаваць у Польшчы цягам трох месяцаў раз на паўгады без атрыманьня дазволу на працу.

Паводле міністра, гэта зроблена перадусім дзеля таго, каб запоўніць недахоп людзей у некаторых галінах гаспадаркі, дзе ня хочуць працаваць польскія беспрацоўныя – гэта , напрыклад, сельская гаспадарка.

“Цяпер у гэтым сэктары шмат замежнікаў працуюць нелегальна, бо за дазвол на легальную працу трэба было плаціць 900 злотых (каля 300 даляраў) і гэта было перашкодай”, - заявіла Ганна Калята.

Працаваць без дазволу змогуць таксама замежнікі – выпускнікі польскіх мэдычных школаў, якія праходзяць практыку пасьля атрыманьня дыплёму, настаўнікі замежных моваў, калі мова, якую яны выкладаюць з’яўляецца іхнай роднай мовай, сталыя карэспандэнты замежных мэдыяў, а таксама замежнікі з краінаў, што не ўваходзяць у Эўразьвяз, калі яны часова накіраваныя сваімі працадаўцамі для выкананьня акрэсьленай працы ці паслугаў.

Распараджэньне распаўсюджваецца таксама на студэнтаў дзённай формы навучаньня на час вакацыяў і замежнікаў, якія працуюць у навукова-дасьледчых установах.

Новыя правілы пачынаюць дзейнічаць ад дня публікацыі ў Дзеньніку законаў, праўдападобна, гэта адбудзецца 1 верасьня.

+Радые Свабода+

P.S. Свободно, без специального разрешения, в Польше могут теперь работать также преподаватели иностранных языков, бизнесмены, журналисты и научные работники.



Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login