Мабільныя тэлефоны будуць праслухоўвацца на законных падставах
На просьбу міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава міністар сувязі і інфарматызацыі Ўладзімер Ганчарэнка даў згоду на спрошчанае атрыманьне інфармацыі пра ўладальнікаў мабільных тэлефонаў апэратараў “МТС”, “Velcom” і “БелСел”. Доступ да раней канфідэнцыйнай інфармацыі замацаваны адпаведным міжведамасным пагадненьнем.
Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Віталь Грынкевіч патлумачыў, што падобныя захады робяцца дзеля таго, каб аблегчыць працу дазнавальна-сьледчым органам. У адпаведнасьці з дакумэнтам, падпісаным паміж МУС і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, апэратары электрасувязі мусяць забясьпечыць сілавыя структуры інфармацыяй, неабходнай дзеля апэратыўна-вышуковай дзейнасьці. Спадар Грынкевіч пацьвердзіў, што ў гэты пералік “у скрайнім выпадку” ўваходзіць і магчымасьць праслухоўваньня прыватных размоваў.
Прадстаўнікі кампаніяў “МТС”, “Velcom” і “БелСел” пакуль устрымліваюцца ад камэнтароў з нагоды рашэньня МУС. Там заяўляюць, што ніякіх падрабязных інструкцыяў на гэты конт яшчэ не атрымлівалі. Толькі ў офісе “Velcom” далі зразумець: калі такую інфармацыю ад іх запатрабуюць, то яны мусяць падпарадкавацца — для апэратараў дакумэнт мае сілу закону.
Хоць фармальна пералічаныя прадпрыемствы і лічацца камэрцыйнымі, ад мінулага году іхных кіраўнікоў прызначае асабіста Аляксандар Лукашэнка. Да таго ж, на запатрабаваньне сілавікоў апэратары электрасувязі і дагэтуль мусілі падаваць патрэбную інфармацыю. Але раней працэдура была марудная і патрабавала шэрагу ўзгадненьняў. Цяпер, як лічаць у МУС, зьвесткі пра злачынцаў, якія карыстаюцца мабільнай сувязьзю, будуць трапляць у рукі апэратыўнікаў практычна імгненна, а клопат з атрыманьнем неабходных дакумэнтаў будзе зьведзены да мінімуму.
Праваабаронцы мяркуюць, што ў часе значных палітычных кампаніяў паняцьце “злачынцаў” можа быць істотна пашыранае. Прынамсі, пагадненьнем паміж МУС і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі сілавыя структуры атрымалі магчымасьць фактычна на законных падставах праслухоўваць размовы ня толькі патэнцыйных крымінальнікаў, але і апанэнтаў улады. Праваабаронца Алег Гулак перакананы, што падобныя захады не абумоўленыя нейкай асаблівай крымінагеннай сытуацыяй у краіне. Адметна, што такі крок зроблены напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Як кажа спадар Гулак, мішэньню міжведамаснай ініцыятывы патэнцыйна зьяўляецца кожны грамадзянін Беларусі, асабліва — актыўны апанэнт цяперашняй улады.
На падставе зьвестак апэратара сотавай сувязі сьледзтва пэўны час падазравала ў забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай ейнага сына, 16-гадовага Антона. Сьледчыя грунтаваліся на тым, што падчас апошняй размовы з маці ягоны званок зафіксавала станцыя зусім ня ў тым раёне, дзе, паводле юнака, ён знаходзіўся. А спроба ўвесьці ў зман была падазроная. Тэлефанаваньне з мабільнага тэлефону стала падставай да вынясеньня прысуду маёру міліцыі Віктару Гусаку — ён асуджаны да працяглага тэрміну зьняволеньня за “распаўсюд парнаграфіі ў Інтэрнэце”. Як выявіла сьледзтва на падставе зьвестак аднаго з апэратараў электрасувязі, сьведчаньні маёра не супадалі зь ягонымі тэлефоннымі перамовамі. Праўда, сваякі ды адвакаты затрыманых лічаць, што грунтавацца толькі на падобных зьвестках — недастаткова.
Radio Svaboda


zloykak@:
9:31, 19.01.2006
А чего еще можно было ждать!? Скоро видеокамеры в туалетах поставят. Всё для государственной безопастности!!! А давайте еще всех направим на обязательное обследование у уролога и проктолога, вдруг там кто-нибудь скрывает деньги, информацию о бандитах или клевету на президента!!!
Так дальше! Вперед Беларусь! Ура Отцу Народа!
Чёрный Баламут:
9:51, 19.01.2006
Тоже мне новость :) Просто теперь это легально. и сомневающиеся уже могут не сомневаться - нас слушают.
А вам есть что скрывать?
Чёрный Баламут:
9:54, 19.01.2006
Следи за собой, буть осторожен. Следи за собой…
lemon:
15:21, 19.01.2006
Спадар, а вы на яком трасяном дыЯлекцi пишаце, можна запЫтацц0. Хiба гэта новае слова у беларускай мове? Паданки-расеякi в натуре отдыхают
Arvel:
20:03, 19.01.2006
2 лемон, ваще не оффтопь! А по поводу камер в сортирах это весч необходимая… А то небось яки-неяки а рецедевист заложит фикальную взрывчатку, и пордон мы граждане все будем в дерьме!
zloykak@:
11:29, 20.01.2006
to Arvel
Респект!
Narcolog:
11:48, 21.01.2006
Фекальная взрывчатка?… MegaLOL!!!
Но вот почему вторая часть предложения в будущей форме? :)
Arvel:
2:24, 23.01.2006
Вся фишка именно в борьбесопозиционной стороне вопроса! именно перед выборами такое заявление делают, что б небыло как в прошлый раз - по сетям минских универов, палили компы с компраматовскими высказываниями десятками, а потом не бумага в клеточку на парах, а небо в клеточчку на нарах.
nailbombin:
19:41, 24.01.2006
>>потом не бумага в клеточку на парах, а небо в клеточчку на нарах.
Подскажи, будь ласков, сколько студентов за это посадили? Именно студентов и именно посадили.
Hanna:
20:45, 04.02.2006
да и раньше прослушивали действительно%))Пусть слушают только вот,что бы уши не завяли
Guest:
20:15, 07.02.2006
Оффтоп:
По-моему, блог умирает…. А жаль…
DEEP:
13:53, 09.02.2006
Похоже блог умер.
-ART-:
12:29, 07.03.2006
2HAER: Slushay, ne tol’ko ti odin v etom mire tol’ko na pari i v cafe hodish… ! Mnogo liudey zanemayutsia businesom, i znaesh (v nashey strone) vsegda nado chto nibud’ ot kogo nibud’ skrivat’. A esli vot ne budesh skrivat’ - to i ostaneshsia v Jope kak i vsia BELARUS. A naschet proslushivanie telefonov v drugih stranah - eto ne legal’no !!! ZAPOMNI RAZ I NAVSEGDA ! Esli uj tvoy tel. nachnut proslushivat’ to tebia ob etom preduprediat, eto zakon est’ takoy, vezde - krome BLR !!! A esli hochesh obsudit’ etu temu glubje, to pishi na e-mail…
PAO:
15:39, 15.03.2006
Что касается прослушивания телефонов в нашей стране, то всё это, возможно, уже и было раньше, просто об этом открыто не говорили. А когда возрос ажиотаж вокруг этого вопроса, то тогда и признались. По крайней мере, отрадно за то, что об этом сообщили официально. Теперь мы перестанем сомневаться по поводу того, “прослушивают” нас или нет. Мы будем знать: нас действительно “прослушивают”. Но надо ли бояться этого честным людям? Сомнения по поводу всего этого намертво привязаны к вопросу о нашей честности по жизни.
HAER:
1:38, 27.03.2006
2-ART-: мыльце своё подкинь,мы с тобой эту тему разовьём!