MediaBarCamp Website

29.11.2005

Вынікі

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: разное

Больш як 1200 гарадзенцаў падпісалі ліст да міністра інфармацыі
Сяргей Астраўцоў, Горадня, Радые Свабода

Сёньня актывісты непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў накіравалі міністру інфармацыі Ўладзімеру Русакевічу ліст з патрабаваньнем аднавіць трансьляцыю Першага каналу Польскага тэлебачаньня TVP-1, з сабранымі пад ім подпісамі.

Нагадаем, месяц таму фірма “Гарант”, выконваючы указаньне міністэрства, замест TVP-1 пачало трансьляваць у Горадні камэрцыйны тэлеканал “Polsat”.

На сёньняшні дзень пад лістом да міністра падпісаліся больш за 1200 гарадзенцаў. Збор будзе працягвацца. Актывісты СПБ заклікаюць дасылаць у міністэрства свае лісты таксама жыхароў усёй Гарадзеншчыны, паколькі рашэньне наконт польскага тэлебачаньня будзе датычыць усёй вобласьці.

У лісьце зазначаецца, што “Першая праграма Польскага тэлебачаньня дазваляе нам, жыхарам Гарадзеншчыны, апэратыўна атрымліваць інфармацыю аб жыцьці нашых суседзяў, што спрыяе наладжваньню добрых дачыненьняў і ўмацаваньню сяброўства паміж народамі Беларусі і Польшчы”.



1 Комментарий

  • Narcolog:

    13:31, 02.12.2005

    А где можно было подписаться? Я очень хотел поставить свою подпись.

Отжечь в комментах



Login