Галакост ў Горадні
Автор: svb
Рубрики:
ссылки, политика, история
Цікавая гісторыя з выпуску навінаў “Нямецкай хвалі”:
Рыгор Хосiд – адзiн з дзьвюх соцень гарадзенскiх габрэяў, што перажылi Халакост. Ён адзiны з усiх засталых у жывых вязняў гарадзенскага гета, хто можа распавесцi пра тое, як гэта было.
У Гароднi з лiстапада 1941 да сакавiка 1943 iснавалi два гета. «Вязнi другога адразу падпадалi пад знiшчэнне, - распавядае Рыгор Хосiд, - туды зганялi старых i дзяцей». 15-гадовы Рыгор разам з бацькамi трапiў у гета № 1, якое лiчылася працоўным. Там у маленьким квартале ў цэнтры гораду цяснiлiся 17 тысяч чалавек.
Хосiд узгадвае, як у снежнi 1942 юдэнрату – габрэйскай радзе – загадалi з`явiцца з гарбатными лыжкамi на плошчу каля сiнагогi. Людзей прымусiлi стаць на каленi i лыжкамi ачысцiць плошчу ад снегу ды iльду. Як сведчыць Рыгор Хосiд, каты цешылiся тым, што прымушалi габрэйских жанчынау набiраць у бюстгальтары зямлю i пераносiць яе з месца на месца. Сам Рыгор стаўся вазьнiцай – вазiў на вазку ўсё, што загадаюць. Аднойчы за прапажу груза два камэнданты падвесiлi яго на крук, дзе вешаюць тушы.
Разам з iншымi гарадзенскiмi габрэямi Хосiду давялося перавозiць целы чырвонаармейцаў, памерлых ад голаду ў лагеры ваеннапалонных у Гароднi. [Поўны тэкст на Deutsche Welle]
А яшчэ зьвярніце ўвагу на “геаграфічны фільтар” Свабоды. Можна глядзець навіны толькі з Горадні:
• Апошнія навіны з Горадні


Reggie:
11:50, 30.11.2005
>На лясной паляне ён знайшоў замярзаючага параненага чалавека. Паранены апынуўся пантофнiкам. У яго былi з сабою голка i дратва, якiм ён падшыў пантофлi Хосiда.
Прямо квест какой-то.
Narcolog:
13:23, 02.12.2005
Только на кон игры поставлена твоя жизнь…
Не хотел бы я такой квест проходить. :-\