MediaBarCamp Website

29.09.2005

Euronews

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: анонсы, новости, политика

Euronews пра Беларусь
16:39, 28/09/2005

Вядучы эўрапейскі навіновы тэлеканал EuroNews падрыхтаваў шэраг праграмаў па беларускай тэматыцы. Трансьляваць іх будзе расейская служба EuroNews, якая даступная і ў Беларусі. У запісе праграмаў бралі ўдзел беларускія грамадзкія актывісты, палітыкі і дзеячы культуры. Мы прапануем Вашай увазе расклад праграмаў на бліжэйшы тыдзень — ад 30 верасьня па 6 кастрычніка.

  • Пятніца (30/09) — 12.15, 16.15
  • Субота (1/10) — 10.45, 19.45, 21.15, 01.15
  • Нядзеля (2/10) — 8.45, 14.15, 20.15, 02.45
  • Панядзелак (3/10) — 12.15, 16.15
  • Аўторак (4/10) — 12.15, 16.15, 22.45
  • Серада (5/10) — 12.15, 16.15
  • Чацьвер (6/10) — 12.15, 16.15, 22.45

Даведка Асамблеі НДА:

EuroNews — эўрапейскі навіновы тэлеканал, які сумяшчае кроніку сусьветных падзеяў і камэнтары на сямі розных мовах. EuroNews вяшчае кругласутачна ад 1 студзеня 1993 г. Пакуль не ўдалося высьветліць, ці будуць мець праграмы пра Беларусь сталы характар, паведамляе www.belngo.info



Отжечь в комментах



Login